28 красавіка, Мінск /Таццяна Чумакова - БЕЛТА/. Закупачныя цэны на раслінаводчую прадукцыю ўраджаю 2011 года могуць быць павялічаны. Аб гэтым паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Васіль Паўлоўскі адзначыў, што ў бягучым годзе закупачныя цэны на прадукцыю раслінаводства павялічыліся ў параўнанні з мінулым годам на 27-43%. Каментуючы эканамічную сітуацыю, якая склалася на беларускім рынку, намеснік міністра заўважыў, што ў 2011 годзе закупачныя цэны на грэчку, на цукровыя буракі, кукурузу, жывёлагадоўчую прадукцыю могуць быць павялічаны. У прыватнасці, на грэчку закупачная цана павінна быць не ніжэй за Br2,5 млн. за 1 т. Цяпер яна складае каля Br1,8 млн. за 1 т.
У той час як цана на цукар у гэтым годзе была істотна падвышана, то пакуль на гэтым выйгралі перапрацоўчыя прадпрыемствы, хоць сельгаспрадпрыемствы таксама маюць права на частку выручкі, лічыць намеснік міністра. Ён падкрэсліў, што беларускі бок пры павышэнні цэн павінен улічваць цэны на прадукцыю ў краінах-суседзях, і калі ў гэтых дзяржавах цэны істотна адрозніваюцца, то гэта дрэнна, заўважыў Васіль Паўлоўскі. Цяпер у Беларусі цэны на шэраг пазіцый прадукцыі раслінаводства ніжэйшыя, чым у суседніх дзяржавах. На жывёлагадоўчую прадукцыю цэны могуць быць падвышаны ў выпадку павелічэння цаны на камбікармы, растлумачыў Васіль Паўлоўскі.
Мінсельгасхарч будзе ўносіць прапановы па павышэнні закупачных цэн на прадукцыю раслінаводства ўраджаю 2011 года, падкрэсліў намеснік міністра. -0-
БЕЛТА
Закупачныя цэны на раслінаводчую прадукцыю ўраджаю 2011 года могуць быць павялічаны - У.Паўлоўскі
28.4.20110 праглядаў