Веласіпед з'яўляецца транспартным сродкам, але не з'яўляецца «механічным транспартным сродкам». Таму, калі ў ПДД напісана «транспартны сродак», то гэта адносіцца і да веласіпедаў.
Веласіпед
з'яўляецца транспартным сродкам, але не з'яўляецца «механічным транспартным
сродкам». Таму, калі ў ПДД напісана «транспартны сродак», то гэта
адносіцца і да веласіпедаў.
Веласіпедыст, як кіроўца павінен выконваць правілы дарожнага руху і
памятаць аб адказнасці, якая ляжыць на ім.
Згодна з Правіламі дарожнага руху, рухацца на веласіпедзе дазволена па
веладарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай
дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў.
Веласіпедысту забараняецца:
• рухацца, не трымаючыся за руль або не трымаючы ногі на педалях;
• перавозіць пасажыраў, за выключэннем выпадкаў перавозкі дзяцей ва ўзросце да 7
гадоў на дадатковым спецыяльна абсталяваным сядзенні;
• перавозіць груз, які выступае больш чым на 0,5 метра па даўжыні або шырыні
за габарыты, або груз, які перашкаджае кіраванню;
• паварочваць налева або разварочвацца на дарогах з трамвайным рухам і
на дарогах, якія маюць больш адной паласы для руху ў дадзеным напрамку (у
гэтым выпадку трэба слезці з веласіпеда і перайсці дарогу па пешаходным
пераходзе);
• буксіроўка веласіпеда і веласіпедам, за выключэннем веласіпеднага прычэпа
прамысловай вытворчасці.
Пры руху па дарозе ў цёмны час сутак і пры яе недастатковай бачнасці на
веласіпедзе павінны быць уключаны: спераду – ліхтар, які выпраменьвае белае святло, ззаду
– ліхтар, які выпраменьвае чырвонае святло.
Пры перасячэнні праезнай часткі дарогі па пешаходным пераходзе веласіпедыст
павінен весці веласіпед побач з сабой і кіравацца патрабаваннямі,
прадугледжанымі Правіламі для руху пешаходаў.
Дзяржаўтаінспекцыя УУС Віцебскага аблвыканкама заклікае ўсіх удзельнікаў
дарожнага руху строга выконваць Правілы дарожнага руху. Кіроўцам
аўтамабіляў трэба ўважлівей ставіцца да веласіпедыстаў, паколькі ДТЗ з іх
удзелам маюць самыя цяжкія наступствы. А кіроўцам «двухколавых»
транспартных сродкаў неабходна вывучыць і строга выконваць правілы дарожнага
руху і меры асабістай бяспекі.