Павышэнне ўзроўню вады ў рэках Віцебскай вобласці стала сур'ёзнай праблемай і для жыхароў Лепельскага раёна. У выніку павышэння ўзроўню вады ў азёрах Лепельскае і Проша, рэках Ула і Эса ў горадзе Лепелі адбылося затапленне прыватных падворкаў і гаспадарчых пабудоў, а таксама некаторых участкаў дарог.

Так на сённяшні дзень, усяго затапіла 1 дом, 56 падворкаў, 136 гаспадарчых пабудоў, 7 участкаў дарог. Усяго ў зоне затаплення пражывае 119 чалавек з іх 16 дзяцей. Усяго самастойна адсяліўся 1 чалавек.
Для аказання неабходнай дапамогі грамадзянам, якія апынуліся ў няпростай сітуацыі, работнікі Лепельскага раённага аддзела па НС прымаюць усе неабходныя меры па аператыўным рэагаванні на сітуацыю, якая склалася. Так, з пачатку павадкавай сітуацыі ратавальнікі на пастаяннай аснове выязджаюць на аказанне дапамогі насельніцтву ў пад'ёме і вынасе мэблі і маёмасці.
Мясцовымі органамі ўлады сумесна з зацікаўленымі службамі праводзяцца штодзённыя маніторынгі месцаў магчымага затаплення, а таксама дамоў і падворкаў, дзе жыхары лепельшчыны апынуліся заложнікамі вясновага паводку.
Сёння рэйдавая група абследавала адну з дарог вёскі Кулешы, а таксама найбольш затапіўшыя вуліцы горада Лепеля, каб прааналізаваць сітуацыю, дапамагчы людзям і правесці інструктажы аб парадку дзеянняў і выкананні мер асабістай бяспекі.