У рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Ад усёй душы" цёплыя словы віншаванняў з 85-гадовым юбілеем былі адрасаваны Ларысе Скавародка, ветэрану працы, цудоўнаму педагогу, якая не адно дзесяцігоддзе прысвяціла высакароднай прафесіі настаўніка.
Каб выказаць Ларысе Васільеўне шчырыя віншаванні, у актавай зале ДУ "ТЦСАН Лепельскага раёна" сабраліся прадстаўнікі аддзела па адукацыі, раённага савета ветэранаў, калегі і сябры.
Цёплыя словы падзякі за шматгадовую добрасумленную працу і найлепшыя пажаданні падарыў Ларысе Васільеўне начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Анатоль Карпіцкі. Ад душы павіншавалі цудоўнага педагога таксама старшыня Лепельскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Краснік, старшыня раённага савета ветэранаў Васіль Пшонка.
Шмат цёплых слоў адрасавалі цудоўнаму педагогу таксама дырэктар ДУА "Сярэдняя школа №3 г. Лепеля" Аляксандр Бруцкі-Сцямпкоўскі, настаўнік англійскай мовы, кіраўнік музея гісторыі сярэдняй школы №3, аб'яднання "Спадчына" і старшыня пярвічнай ветэранскай арганізацыі школы Аліна Корсак.