Першы аб'ект — ТАА «Адзіная Гандлёвая Сістэма — Сінтез». Аб паспяховым вопыце прадпрымальніцтва ў раённым цэнтры расказаў дырэктар прадпрыемства Аляксей Валочнік.
Кампанія «Адзіная Гандлёвая Сістэма-Сінтез» служыць яскравым прыкладам паспяховага, інавацыйнага і сацыяльна арыентаванага бізнесу, які, знаходзячыся ў невялікім мястэчку, здолеў выйсці на міжнародны ўзровень канкурэнтаздольнасці.
Сакрэт іх поспеху заключаецца ва ўласных распрацоўках, прафесіяналізме і адданасці справе супрацоўнікаў.
У кампаніі працуе каля 120 чалавек, сярэдні ўзрост якіх складае 38 гадоў, што дазваляе спалучаць маладосць, энергію і жыццёвы вопыт.
Адзіная Гандлёвая Сістэма-Сінтез выпускае чатыры віды унікальнай прадукцыі.
Намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Алеся Мікалаеўна Абраменка наведала з рабочым візітам прадпрыемствы раёна
24.12.20250 праглядаў