У рамках візіту Ганна Мікалаеўна правяла прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Лепельскім участку электрасувязі з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі».

  У рамках візіту Ганна Мікалаеўна правяла прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Лепельскім участку электрасувязі з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі».

  На прыёме грамадзян таксама прысутнічалі: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце і пытаннях будаўніцтва Віцебскага філіяла РУП «Белтэлекам» - Дзмітрый Галашчоў, дырэктар Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» - Сяргей Максак, начальнік Лепельскага УЭС - Анатоль Купрэвіч, начальнік участка сувязі Лепель Полацкага рэгіянальнага вузла паштовай сувязі Віцебскага філіяла РУП «Белпошта» - Галіна Стральчэнка. У ходзе зносін абмеркавалі ключавыя напрамкі развіцця і задачы, якія сёння стаяць перад галіной сувязі і інфарматызацыі. У прыватнасці, закранулі пытанні ўкаранення сучасных інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій і рэалізацыі перспектыўных праектаў.