Ад імя кіраўніцтва раёна ён уручыў Падзячны ліст за шматгадовую добрасумленную працу, вытворчыя паказчыкі і ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Лепельскага раёна.

У сваім віншаванні Вячаслаў Машаро адзначыў: «На працягу ўсіх гэтых гадоў завод не страціў сваіх перадавых пазіцый. Беражліва захоўваючы традыцыі, рухаецца наперад, пашыраючы асартымент і рынкі збыту. Безумоўна, поспехі прадпрыемства дасягаюцца дзякуючы высокаму прафесіяналізму спецыялістаў, выкарыстанню традыцыйных тэхналогій, натуральнай сыравіны, адладжванай сістэме кантролю якасці і паспяховай працы ўсяго калектыву»

Віншуем калектыў хлебазавода са стагадовым юбілеем! Ваша праца — гэта смак і якасць на сталах тысяч жыхароў нашага раёна кожны дзень.