Сёння ў шэрагу рэгіёнаў адзначаюцца інтэнсіўныя ападкі і парывісты вецер. Плюсавая тэмпература днём да вечара зменіцца замаразкамі, уначы да -10°С.



У такіх умовах надвор'я для ўсіх удзельнікаў дарожнага руху найбольш небяспечная галалёдзіца. На слізкай дарозе не толькі ў некалькі разоў павялічваецца тармазны шлях, але і павышаецца небяспека блакіроўкі колаў пры тармажэнні, што можа прывесці да некіраванага заносу.

Асноўныя правілы для кіроўцаў - асцярожнасць, бяспечная хуткасць і выключная плаўнасць рухаў. Варта пазбягаць любых рэзкіх манеўраў і змяненняў хуткасці, асабліва пры праездзе пешаходных пераходаў, скрыжаванняў, закругленняў дарог і спускаў. Неабходна прышпіліцца ўсім, хто знаходзіцца ў аўтамабілі, забяспечыць бяспечную перавозку дзяцей.

Пешаходам важна зрабіць сябе заўважнымі, выкарыстоўваючы святлоадбівальныя элементы. Чакаючы грамадскага транспарту або пераходзячы дарогу, рэкамендуем стаяць далей ад краю праезнай часткі. Не варта пачынаць пераход, пакуль усе аўтамабілі не спыняцца.

Нарады ДАІ аказваюць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху і гатовыя да аператыўнага рэагавання на любыя нештатныя сітуацыі.

Арганізаваны кругласутачны маніторынг стану дарог і вуліц з мэтай своечасовай арганізацыі працы адпаведных службаў па якаснай апрацоўцы і ліквідацыі слізкасці.

Будзьце ўважлівыя і паважлівыя адзін да аднаго, беражыце сябе і навакольных!