Наступнай ноччу чакаецца рэзкае паніжэнне тэмпературы паветра, што можа прывесці да ўтварэння галалёдзіцы. Дзяржаўтаінспекцыяй арганізаваны кругласутачны маніторынг для своечасовай арганізацыі работ па ўборцы снегу і апрацоўцы праезнай часткі супрацьгалалёднымі саставамі.


Экіпажы ДПС гатовыя да аказання дапамогі ўдзельнікам дарожнага руху. Калі ў дарозе вам спатрэбілася дапамога, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102. 

Кіроўцам важна выбіраць стрыманы і акуратны стыль кіравання. Варта адмовіцца ад здзяйснення рэзкіх манеўраў і тармажэнняў, асабліва паблізу пешаходных пераходаў і на закругленнях дарог. Найбольш слізкае пакрыццё можа быць на спусках, уздымах і закругленнях, а таксама на прадуваемых участках дарог. Неабходна выбіраць найбольш бяспечны хуткасны рэжым, павялічыць дыстанцыю і прышпіліцца ўсім у аўтамабілі. 

Пешаходам важна быць асабліва ўважлівымі пры пераходзе праезнай часткі. Глядзіце па баках, не рабіце рэзкіх рухаў, будзьце прадказальныя. Абазначайце сябе святлоадбівальнымі элементамі. 

Памятайце пра выкананне павышаных мер бяспекі на непрадказальнай зімовай дарозе.