24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці ў пятніцу магчымы слабыя замаразкі, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.
Летняя спёка пачатку бягучага тыдня бліжэй да выхадных змянілася прахалоднай надвор'ем. Сярэднесутачная тэмпература паветра, якая перавышала кліматычную норму на 5-9 градусаў і адпавядала ліпеню, у другой палове тыдня наблізілася да сваёй кліматычнай нормы. На працягу тыдня пераважала сухое надвор'е, толькі ў сераду ў асобных раёнах прайшлі кароткія навальнічныя дажджы.
У бліжэйшыя дні асноўным фактарам, які будзе вызначаць надвор'е, стане прахалодны антыцыклон над Скандынаўскім паўвостравам. Менавіта ён абумовіць 25 мая прахалоднае сухое надвор'е. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3-8 градусаў, па Гомельскай і Магілёўскай абласцях – 9-11 градусаў. У Віцебскай вобласці верагодныя слабыя замаразкі. Удзень будзе 15-21 градус. У дзённыя гадзіны па паўднёвым усходзе рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўночна-ўсходняга ветру з парывамі да 15-18 метраў у секунду.
У суботу таксама будзе без ападкаў. Вецер паўночна-ўсходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы – плюс 3-9 градусаў цяпла, удзень – 17-23 градусы.
Тэрыторыя рэспублікі 27 мая застанецца пад абаронай антыцыклону, а значыць, у многіх раёнах будзе пераважна без ападкаў, толькі на поўначы адзачэцца ўплыў атмасфернага фронту, які перамяшчаецца з суседніх абласцей Расіі. Таму толькі месцамі па паўночнай палове ў дзённыя гадзіны ёсць верагоднасць кароткачасовых навальнічных дажджоў. Тэмпература паветра ўначы чакаецца на ўзроўні 4-10 градусаў, удзень – 16-23: 17 – на поўначы рэспублікі, 23 – на поўдні.
У панядзелак і аўторак атмасферны ціск пачне падаць, у сувязі з чым павялічыцца колькасць воблачнасці. Месцамі ў асобных раёнах рэспублікі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы будзе 5-12 градусаў цяпла, удзень – 19-25 градусаў.
У апошнія дні мая надвор'е будзе вызначаць поле паніжанага ціску. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, тэмпература паветра ўначы складзе 7-14 градусаў, удзень – 21-28. Такі тэмпературны рэжым на 2-3 градусы будзе перавышаць тэмпературную норму для апошніх дзён мая, адзначыла Людміла Парашчук.-0-
БЕЛТА
Замаразкі магчымыя ў пятніцу па Віцебскай вобласці
24.5.20120 праглядаў