"Запаведны кадр". Спаборніцтвы па фотабердынгу (фатаграфаванню птушак) пройдуць 17 і 18 мая ў Бярэзінскім біясферным запаведніку
12.5.20250 праглядаў
Для ўдзелу ў спаборніцтвах неабходна каманда з 2 чалавек, аднак магчымы і індывідуальны ўдзел.
Заяўкі прымаюцца да 15 мая на сайце запаведніка.
Удзельнікам спатрэбіцца лічбавы фотаапарат або мабільны тэлефон з камерай, ноўтбук або планшэт для адбору і апрацоўкі фотаздымкаў, а таксама ручка або аловак.