Пры спрыяльных умовах надвор'я ў месцах масавага адпачынку грамадзян вельмі шматлюдна. Праваахоўнікі нагадалі, што неабходна ўлічваць, каб не сапсаваць сабе і навакольным летні настрой і правесці час адпачынку без здарэнняў.
– У месцах масавага адпачынку забаронена распіццё спіртных напояў і піва, развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне транспартных сродкаў на зялёнай зоне. У ходзе нясення службы супрацоўнікамі міліцыі асноўная ўвага будзе надавацца пытанням папярэджання крадзяжоў, спынення распіцця алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва, развядзення вогнішчаў у неўстаноўленых месцах, а таксама ўезду аўтатранспарту ў зоны адпачынку.
У міліцыі нагадалі, што за распіццё алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва на пляжах, у скверы, парку, грамадскім транспарце прадугледжана адміністрацыйная адказнасць і пакаранне ў выглядзе штрафу да 8 базавых велічынь. Абразлівае дамаганне да адпачывальнікаў кваліфікуецца як дробнае хуліганства. І цягне штраф у памеры ад 2 да 30 базавых або ж грамадскія работы, адміністрацыйны арышт. Давядзецца таксама панесці пакаранне і за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах – да 12 базавых. Нагадваем, што ёсць месцы небяспечныя (забароненыя) для купання. І плаванне ў такіх месцах можа абысціся накладаннем штрафу ў памеры ад адной да трох базавых велічынь.– Бестурботнасць на адпачынку часта становіцца прычынай здзяйснення ў дачыненні да грамадзян правапарушэнняў і злачынстваў. Не варта пакідаць свае рэчы без нагляду, нават на некалькі хвілін - гэтага часу хопіць, каб здзейсніць крадзеж і знікнуць, застаўшыся незаўважаным. Па статыстыцы прадметамі замахаў у асноўным становяцца: сумкі, грошы, мабільныя тэлефоны, ровары. Каб не стаць ахвярай злачынства, варта заўсёды трымаць свае рэчы пры сабе або ў зоне бачнасці.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Лепельскага райвыканкама.