Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што, нягледзячы на існуючыя забароны, ёсць людзі, якія безадказна ставяцца да існуючых правілаў палявання і грэбуюць станам навакольнага асяроддзя.
Да іх адносяцца браканьеры, якія выкарыстоўваюць для незаконнай здабычы дзікіх жывёл забароненыя прыстасаванні для палявання – «пятлі».
«Пятлі» - гэта вельмі простыя ў вырабе і выкарыстанні прыстасаванні, якія нясуць пакутлівую смерць жывёлам, што трапіліся ў іх. Таксама, у перыяд палявання вялікая верагоднасць трапляння ў такія «прыстасаванні для палявання» паляўнічых сабак.
Варта памятаць, што незаконнае паляванне, у тым ліку з выкарыстаннем забароненых прыстасаванняў для палявання, можа пацягнуць адміністрацыйную або крымінальную адказнасць.
Акрамя таго, парушальнік, які здабыў дзікую жывёлу ў выніку незаконнага палявання, будзе абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю.
Звяртаемся да ўсіх законапаслухмяных і неабыякавых грамадзян – у выпадку выяўлення забароненых прыстасаванняў для палявання – «петель», а таксама ў выпадку, калі Вы сталі сведкам фактаў браканьерства, варварскага стаўлення да аб'ектаў жывёльнага і расліннага свету, просім паведаміць у Лепельскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8 (02132) 3-43-85, або на кругласутачны «тэлефон даверу» Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь 8 (017) 390-00-00, 8 (033) 333-60-00.