На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь больш за 10 тысяч азёр і 20 тысяч рэк, большасць з якіх размешчаны на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Інспекцыямі аховы жывёльнага і расліннага свету Віцебскай вобласці рэгулярна праводзяцца палявыя мерапрыемствы па выяўленні і спыненні парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства на вадаёмах, пры іх абследаванні супрацоўнікі інспекцыі выяўляюць выпадкі выкарыстання грамадзянамі забароненых прылад рыбалоўства. Да іх адносяцца рыбалоўныя сеткі, мерэжы, бучы і г.д.

Аматары такой, так званай, «рыбалкі» павінны ведаць, што за выкарыстанне забароненых прылад рыбалоўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе накладання штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь з канфіскацыяй прылад рыбалоўства і іншых прадметаў, якія з'яўляліся прыладай або сродкам здзяйснення названага парушэння, або без канфіскацыі, а ў выпадку незаконнай здабычы рыбы або іншых водных жывёл, парушальнік абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю, згодна з таксамі. Калі шкода складае 100 базавых велічынь і больш, можа наступіць крымінальная адказнасць.

Таксама, за знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях альбо на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з забароненымі прыладамі рыбалоўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.