Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадвае...

Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь нагадвае:

Згодна Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў рыбалоўных угоддзях Віцебскай вобласці з 10 красавіка па 8 чэрвеня ўстаноўлены забарона на лоўлю ўсіх відаў рыб, за выключэннем аматара рыбалоўства, ажыццяўлянага рыбаловам адной вудай з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, або падвойным, або трайным кручком у светлы час сутак з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, з штучных збудаванняў, акрамя пералічаных у Правілах вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

З 15 красавіка па 30 мая дзейнічае забарона на лоўлю судака.

Рыба, злоўленая ў забаронены час, будзе разлічвацца ў трайным памеры за кожную асобіну. Згодна кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях, у прыватнасці, часткі 1 артыкула 15.35. Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, альбо ў забаронены час і тэрміны, альбо ў забароненых месцах, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі, а таксама замах на такую здабычу цягнуць за сабой накладанне штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.

Калі сума шкоды складае 100 і больш базавых велічынь, то прадугледжана крымінальная адказнасць па арт. 281 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Дзяржінспектар Лепельскай
МРИ АЖ і РС І.В. Карага