Забарона на лоўлю наліма ўводзіцца ў Беларусі з 25 снежня. Налім - драпежная донная рыба, адзіны прадстаўнік сямейства трасковых, які жыве ў прэсных водах.

Забарона на лоўлю наліма ўводзіцца ў Беларусі з 25 снежня. Налім - драпежная донная рыба, адзіны прадстаўнік сямейства трасковых, які жыве ў прэсных водах. Аддае перавагу рэкам і азёрам з халоднай і чыстай вадой. Поласпелым налім становіцца ў 3-4 гады, але пры спрыяльных умовах некаторыя асобіны паспяваюць і раней. У снежні, пасля замярзання вадаёмаў, пачынаецца масавы рух наліма на нераст.

Для захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для узнаўлення рыбы, пунктам 107 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаных указам №580 ад 8 снежня 2005 года, устаноўлена забарона на лоўлю наліма звычайнага з 25 снежня па 28 лютага. Калі ў тэрміны забароны рыбалову ўсё ж трапіўся налім, то ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, рыба павінна быць выпушчана ў рыбалоўныя ўгоддзі ў жывым выглядзе. Разам з тым 15 снежня скончылася забарона на лоўлю сіга чудскага.