Забарона на лоўлю наліма ўводзіцца ў Беларусі з 25 снежня па 28 лютага ўключна.
Забарона на лоўлю наліма ўводзіцца ў Беларусі з 25 снежня па 28 лютага ўключна. Налім - драпежная донная рыба, адзіны прадстаўнік сямейства трасковых, які жыве ў прэсных водах. Аддае перавагу рэкам і азёрам з халоднай і чыстай вадой. Полаваспелым налім становіцца ў 3-4 гады, але пры спрыяльных умовах некаторыя асобіны паспяваюць і раней. У снежні, пасля замярзання вадаёмаў, пачынаецца масавы рух наліма на нераст.
Для захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для узнаўлення рыбы, часткай 5, абзацам 5 пункта 30 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, зацверджаных Указам №284 ад