Забарона на лоўлю наліма ўводзіцца ў Беларусі з 25 снежня па 28 лютага ўключна.

Налім - драпежная донная рыба, адзіны прадстаўнік сямейства трасковых, які жыве ў прэсных водах. Аддае перавагу рэкам і азёрам з халоднай і чыстай вадой. Поласпелым налім становіцца ў 3-4 гады, але пры спрыяльных умовах некаторыя асобіны выспяваюць і раней. У снежні, пасля замярзання вадаёмаў, пачынаецца масавы рух наліма на нераст.

Калі ў тэрміны забароны рыбаку ўсё ж трапіўся налім, то ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, рыба павінна быць выпушчана ў рыбалоўныя ўгоддзі ў жывым выглядзе.