Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае...
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае:
З 15 лістапада па 20 снежня ўстаноўлена забарона на лоўлю рыпуса.
Рыпус — від прэснаводных рыб з роду сігоў.
Памерам дасягае 13—20 см, максімальная велічыня — да 35 см. Па форме рыпус некалькі падобны на селядца. Цела моцна сціснута з бакоў; ніжняя сківіца даўжэйшая за верхнюю і мае выемку, у якую ўваходзіць патаўшчэны канец верхняй сківіцы. Луска адносна буйная (па бакавой лініі ад 96 да 91 лускавінкі). Колер спіны шэра-блакітны, бакі серабрыстыя, бруха белае, спінны і хваставы плаўнікі шэрыя, астатнія белыя або белаватыя.
Аддае перавагу чыстаму пясчанаму або гліністаму дну, трымаецца ў азёрах пераважна на глыбіні, пазбягаючы вельмі цёплай вады. Ежа рыпуса складаецца пераважна з дробных ракападобных (дафній, цыклопаў і інш.), за якімі рыпус часта выходзіць стаямі на малую глыбіню. Нераст адбываецца позняй восенню і ў пачатку зімы. Ікра даволі дробная (1,5 мм у дыяметры) і адносна шматлікая (3600 у самак). На другі год, дасягнуўшы даўжыні ў 7 см, рыпус ужо здольны да размнажэння.
Рыба, злоўленая ў забаронены час, забароненымі спосабамі, будзе ацэньвацца ў трайным памеры за кожную асобіну, г.зн. 9 базавых велічынь, што складае 189 рублёў за адну асобіну рыпуса. Згодна з кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, у прыватнасці часткай 1 артыкула 15.35. Здабыча рыбы або іншых водных жывёл без належнага на тое дазволу, альбо ў забаронены час і тэрміны, альбо ў забароненых месцах, альбо забароненымі прыладамі, альбо забароненымі спосабамі, а таксама замах на такую здабычу цягнуць за сабой накладанне штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.
Калі сума шкоды складае 100 і больш базавых велічынь, то прадугледжана крымінальная адказнасць па арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь.
З мэтай стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення сіга чудскага з 1 лістапада па 15 снежня ў Беларусі ўстанаўліваецца забарона на яго вылаў. У гэты перыяд у сіга праходзіць нераст. Прэснаводны прадстаўнік сямейства ласосевых не баіцца холаду і пачынае размнажэнне позняй восенню.