Забарона на вылаў шчупака ўводзіцца ў Беларусі з 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Забарона на вылаў шчупака ўводзіцца ў Беларусі з 1 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

У перыяд з 1 сакавіка па 15 красавіка ў адпаведнасці з пунктам 107 Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства вылаў шчупака звычайнага забаронены. У Віцебскай вобласці забарона будзе дзейнічаць з 9 сакавіка па 25 красавіка.

Шчупак па тэрмінах нерасту апярэджвае ўсіх вясновых рыб, адкладае ікру ў сакавіку-красавіку пры тэмпературы вады плюс 4-6 градусаў. Нераст шчупака пачынаецца адразу ж пасля раставання лёду і адбываецца на невялікіх глыбінях у прыбярэжнай зоне вадаёмаў, а таксама на пойме рэк і ручаёў. Пры гэтым дадзены від становіцца безабаронным перад чалавекам. Кантроль з боку прыродаахоўных органаў за выкананнем забароны забяспечвае ахову гэтага віду рыб і яго эфектыўнае узнаўленне.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)