Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ва ўсіх рыбалоўных угоддзях з мэтай захавання папуляцыі судака і стварэння спрыяльных умоў для яго размнажэння, у тым ліку ў пераднеракліўны і паслянеракліўны перыяды з 15 красавіка па 30 мая ўстанаўліваецца забарона на лоўлю судака звычайнага.

Забарона ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства з мэтай захавання папуляцыі.

У перыяд забароны выпадкова злоўлены драпежнік павінен быць адпушчаны ў жывым выглядзе. За парушэнне забароны наступае адміністрацыйная адказнасць па ч.1 арт.16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь у відзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь, з пакрыццём шкоды ў выніку незаконнага вылаву ў памеры 18 базавых велічынь або 666 рублёў, за кожную вынятую са звычайнага асяроддзя пражывання асобіну судака, пры прычыненні шкоды на суму, у сто і больш разоў, што перавышае памер базавай велічыні, парушальнік, можа быць прыцягнуты і да крымінальнай адказнасці.

Знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях альбо на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да 1 кіламетра ад берагавой лініі з рыбай, лоў якой у дадзены час забаронены (судак), без дакументаў, што пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, кваліфікуецца па ч.3 арт.16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь і цягне накладанне штрафу ад 5 да 30 базавых велічынь.