Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету напамінае! З мэтай захавання папуляцыі судака і стварэння спрыяльных умоў для яго прайгравання ва ўсіх рыбалоўных угоддзях рэспублікі з 15 красавіка па 30 мая яго здабыча забаронена.
У выпадку здабычы (вылаву) судака ва ўказаныя тэрміны, ён павінен з найменшымі пашкоджаннямі незалежна ад яго стану неадкладна выпускацца ў натуральнае асяроддзе пражывання (непасрэдна ў месца вылаву).
Акрамя таго, за знаходжанне ў рыбалоўных угоддзях альбо на прылеглай да іх тэрыторыі на адлегласці да аднаго кіламетра ад берагавой лініі рыбалоўных угоддзяў з судаком, лоў якога з 15 красавіка па 30 мая забаронены, без дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць валодання рыбай, альбо яе перамяшчэнне (транспарціроўка) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па частцы 3 артыкула 16.25 КоАП Рэспублікі Беларусь, што цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 30 базавых велічынь.
Паважаныя рыбаловы не забывайце, што выкананне ўстаноўленых Правіламі аматарскага рыбалоўства патрабаванняў спрыяе захаванню рыбных запасаў, што дазволіць вам і ў будучыні прыемна праводзіць час на вадаёмах і водатоках нашай краіны.