Паважаныя жыхары г. Лепеля і Лепельскага раёна!
Паважаныя жыхары г. Лепеля і Лепельскага раёна!
У сувязі з наступленнем цёплага, засушлівага надвор'я, у адпаведнасці з пунктам 5 главы 2 «Правілаў пажарнай бяспекі ў лясах Рэспублікі Беларусь 2.38-2010» з мэтай недапушчэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый у лясах і на тарфяніках і забеспячэння надзейнай проціпажарнай абароны населеных пунктаў Лепельскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў:
- забараніць наведванне лясоў і тарфянікаў, а таксама прылеглых да іх тэрыторый з 12 чэрвеня 2015 года да асаблівага распараджэння.
За парушэнне дадзенай забароны прадугледжана адміністрацыйная адказнасць:
Артыкул 15.29. Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках.
- Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках альбо забароны на іх наведванне, што не пацягнула прычынення шкоды, цягне за сабой папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да дваццаці пяці базавых велічынь.
- Парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках, што пацягнула знішчэнне або пашкоджанне лесу альбо тарфянікаў, цягне за сабой накладанне штрафу ў памеры ад дваццаці пяці да пяцідзесяці базавых велічынь.