У чатырох раёнах Віцебскай вобласці ўведзена забарона на наведванне лясоў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела аховы і абароны лесу, палявання і паляўнічага турызму Віцебскага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання (ВВЛГА) Уладзімір Конькаў.

У сувязі з устанаўленнем чацвёртага класа пажараапёчнасці ў цяперашні час закрыты лясы ў Глыбоцкім, Докшыцкім, Сенненскім і Пастаўскім раёнах. Яшчэ ў трох - Лепельскім, Чашніцкім і Ушацкім - рыхтуюцца такія рашэнні. "Калі ў бліжэйшыя дні захаваецца сухое і гарачае надвор'е, то забарона на наведванне лясоў можа быць уведзена на ўсёй тэрыторыі вобласці", - адзначыў Уладзімір Конькаў.
Па яго словах, усе падраздзяленні лясной аховы Віцебскага ВВЛГА працуюць ва ўзмоцненым рэжыме. Комплекс проціпажарных мерапрыемстваў уключае пешае патруляванне, авіяцыйнае і відэаназіранне, правядзенне рэйдаў, у тым ліку сумесна з падраздзяленнямі МНС.
Усяго з пачатку сезона па стане на 11 чэрвеня ў вобласці зафіксавана дзевяць лясных пажараў на плошчы 10,1 га. За распальванне вогнішчаў на грамадзян складзена чатыры пратаколы, за парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах і на тарфяніках прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці 10 чалавек.