Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што з 15 лістапада па 20 снежня ў рыбалоўных угоддзях Беларусі ўводзіцца забарона на прамысловы лоў рыпуса звычайнага, якая ўстанаўліваецца ў сувязі з яго нерастам. Забарона ўведзена пасля выключэння рыпуса са спісу ахоўваемых відаў.

Рыпус – самы дробны прадстаўнік сіговых відаў рыб, яго максімальная даўжыня не больш за 25 см, знешне падобны на селядца. Жыве ў вадаёмах Віцебскай вобласці і некаторых азёрах на поўначы Мінскай вобласці. Назва аднаго з іх сугучная з беларускай назвай рыпуса – «сялява».
З 1981 па 1993 гады і з 2004 па чэрвень 2014 года від быў уключаны ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і забаронены да вылаву. Цяпер лавіць рыпуса дазволена, за выключэннем нерастэвага перыяду