Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што:
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што:
У мэтах аховы і абароны лясоў на тэрыторыі ляснога фонду забараняюцца:
2.1. узвядзенне, эксплуатацыя, рэканструкцыя, капітальны рамонт аб'ектаў пахавання, абясшкоджвання, захоўвання адходаў (за выключэннем санкцыянаваных месцаў часовага захоўвання адходаў);
2.2. складанне снегу, які змяшчае пясчана-салёвыя сумесі, супрацьлёдавыя рэагенты;
2.3. мыццё транспартных і іншых тэхнічных сродкаў;
2.4. размяшчэнне могільнікаў для жывёлы;
2.5. уладкаванне летніх лагераў для сельскагаспадарчых жывёл;
2.6. складанне угнаенняў і сродкаў абароны раслін;
2.7. забруджванне лясоў сцёкавымі водамі, хімічнымі і іншымі рэчывамі, размяшчэнне адходаў (за выключэннем часовага захоўвання адходаў у санкцыянаваных месцах захоўвання адходаў да іх перавозкі на аб'екты пахавання, абясшкоджвання адходаў і (або) на аб'екты па выкарыстанні адходаў), пабочных прадуктаў сельскагаспадарчай вытворчасці і харчовай прамысловасці (гной, памёт, малочная сыроватка, барда, жом і да т.п.);
2.8. гаспадарчая і іншая дзейнасць, якая аказвае шкоднае ўздзеянне на лясы або пры ажыццяўленні якой узнікае небяспека прычынення шкоды лясам у будучыні.
3. Заканадаўчымі актамі ў мэтах аховы і абароны лясоў могуць быць устаноўлены іншыя абмежаванні і забароны на ажыццяўленне гаспадарчай і іншай дзейнасці на тэрыторыі ляснога фонду.