Першы канцэрт XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе сёння на сцэне Летняга амфітэатра - з сольнай праграмай выступіць расійская спявачка Зара, паведамляе БЕЛТА.

Першы канцэрт XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе сёння на сцэне Летняга амфітэатра - з сольнай праграмай выступіць расійская спявачка Зара, паведамляе БЕЛТА.

Многія ведаюць гэту артыстку як удзельніцу розных канцэртаў, праектаў і шоў: міжнароднага тэлевізійнага конкурсу "Шлягер года", "Фабрыка зорак-6", "Дзве зоркі". У Віцебску ў 21.00 яна выступіць у суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна. Усяго на галоўнай фестывальнай пляцоўцы запланавана 18 канцэртных праграм, уключаючы два начныя канцэрты.

Тым, хто не паспеў купіць білет або ж не хоча чакаць да вечара, горад прадаставіць магчымасць атрымаць асалоду ад творчасці абсалютна бясплатна ўжо днём - на плошчы Перамогі з 14.00 пройдуць праграмы "Уверцюра да фестывалю" і "Свята дзяцінства".

Таксама на панядзелак запланаваны прэзентацыі адразу дзвюх выстаў. У Мастацкім музеі на выставе "Вялікі Рэмбрант. Сапраўдныя шэдэўры генія. Творы 1630-1665 гадоў" чакаюць прыхільнікаў творчасці вялікага галандца. Віцебскі абласны краязнаўчы музей (сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем народнай архітэктуры і побыту) запрашае пазнаёміцца з асаблівасцямі "Вяселля Заходняга Палесся". У экспазіцыі сабраны экспедыцыйныя фатаграфіі, якія былі зроблены ў 1980-х гадах у Пінскім, Драгічынскім, Столінскім, Кобрынскім раёнах Брэсцкай вобласці; асноўныя элементы западнапалескага вяселля, унікальныя святочныя народныя строі, прадметы побыту, музычныя інструменты. Акрамя гэтага будзе паказаны вясельны палескі абрад "пакрывала зняць".

З 10 ліпеня і да заканчэння фестывалю на тэрыторыі культурна-гістарычнага комплексу "Залатое кальцо горада Віцебска "Дзвіна" будзе працаваць кірмаш "Задзвінскі кірмаш", а на пляцоўцы ля Канцэртнай залы "Віцебск" - выстава-кірмаш сувенірнай прадукцыі "Парк-Пікнік".

XXVI Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 13 па 17 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 10-12 і 18-19 ліпеня).

Навіны Беларусі (БЕЛТА)