24 верасня, Ліда /Алена Стасюкевіч - БЕЛТА/. Узровень сярэдняй заработнай платы на вёсцы ў наступнай пяцігодцы павінен падняцца да $750. Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА на рэспубліканскім фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі "Дажынкі-2010" у Лідзе.
Ён адзначыў, што ўдзельнікі ўборачнай кампаніі сёлета годна справіліся з пастаўленай задачай, нягледзячы на няпростыя ўмовы надвор'я. Уборка завершана ў максімальныя тэрміны, намалочана больш за 7 млн.т збожжа, што дазволіць забяспечыць уласныя патрэбы і падзяліцца з суседзямі.
"Слоўна размяркоўваць лідараў спаборніцтваў па першым, другім і трэцім месцы, усе яны працавалі выдатна і заслугоўваюць шчырай падзякі", - адзначыў намеснік прэм'ер-міністра. Ён дадаў, што якімі б ні былі падарункі для герояў "Дажынак" - іх недастаткова. А лепшай узнагародай для працаўнікоў стануць эканамічныя дасягненні краіны. "Калі мы штогод будзем павышаць дабрабыт кожнага жыхара рэспублікі, то гэта і стане лепшым падарункам", - падкрэсліў ён.
Па словах Івана Бамбізы, на працягу апошніх пяці гадоў у развіцці аграпрамысловага комплексу краіны ўдалося дасягнуць высокіх вынікаў па розных паказчыках. Толькі ў сельскагаспадарчай галіне створана больш за 50 новых прадпрыемстваў, праведзена перааснашчэнне больш за 100 тыс. малочных ферм, 60 птушкафабрык, закуплена звыш 10 тыс. збожжаўборачных камбайнаў, 16 тыс. трактароў і іншая тэхніка. Перааснашчэнне прадпрыемстваў розных галін працягваецца. Павялічыўся экспарт прадукцыі, дасягнуты вынікі і ў сацыяльнай сферы на вёсцы.
У аснову распрацоўванай дзяржпраграмы на 2011-2015 гады будзе пакладзена павышэнне дабрабыту людзей. Сярод асноўных задач - вырашыць эканамічныя праблемы, павысіць эфектыўнасць гаспадарання на вёсцы, адзначыў намеснік прэм'ер-міністра.-0-
БЕЛТА
Заработная плата на вёсцы да 2015 года павінна скласці $750 - І. Бамбіза
24.9.20100 праглядаў