Тое, што сёння здаецца выгадай, заўтра можа абярнуцца стратай. Нямала вядома, што мае месца, калі працадаўца, асабліва ў арганізацыях недзяржаўнай формы ўласнасці, выплачвае заработную плату з дзвюх частак.

Тое, што сёння здаецца выгадай, заўтра можа абярнуцца стратай.

Нямала вядома, што мае месца, калі працадаўца, асабліва ў арганізацыях недзяржаўнай формы ўласнасці, выплачвае заработную плату з дзвюх частак. Большая частка заработнай платы – неафіцыйная («у канверце»), якую працадаўца выплачвае работніку, але не афармляе дакументальна, і меншая – афіцыйная, з якой выплачваюцца узносы на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва (далей – Фонд).

Матывуючы работніка пагадзіцца на выплату зарплаты «у канвертах», наймальнік у якасці аргумента выказвае клопат аб работніку: без выплаты падаткаў сума заработнай платы, выплачваемая работніку на рукі, будзе больш, чым афіцыйная. Пры гэтым наймальнік замоўчвае, што работнік губляе сацыяльную абароненасць.

Такім чынам, працадаўца спрабуе знізіць выдаткі на аплату працы, падаткі з фізічнай асобы і адлічэнні ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь (далей – бюджэт фонду). Аднак падобная эканомія часам прыводзіць да таго, што з суб'ектаў гаспадарання ў далейшым спаганяюцца як сумы недалічаных і невыплачаных падаткаў і адлічэнняў, так і пеня за несвоечасовасць іх выплаты.

Гэта сур'ёзная праблема не толькі для эканомікі краіны, але і для кожнага грамадзяніна, які атрымлівае падобныя «прыбыткі». Выплата заработнай платы «у канверце» з'яўляецца парушэннем правоў грамадзян на дапамогу, пенсіі і іншыя сацыяльныя гарантыі.

Яшчэ горш, калі заработная плата цалкам выплачваецца «у канверце» і абавязковыя страхавыя узносы ў бюджэт фонду не выплачваюцца наогул. Далёка не кожны жыхар нашай краіны, пагаджаючыся на ценявыя грошы, бачыць адваротны бок медаля. Бо пры афармленні пенсіі ў работнікаў узнікнуць складанасці:

- па-першае, не будуць улічаны ў працоўны стаж тыя перыяды працоўнай дзейнасці, на працягу якіх не праводзілася выплата страхавых узносаў у адпаведнасці з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні;

- па-другое, пры вылічэнні памеру пенсіі будуць улічаны толькі тыя сумы заробку, з якіх сплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы. І, тэарэтычна, у работніка застанецца толькі права ў судовым парадку спагнаць шкоду з нядобрасумленнага наймальніка.

Выплачаная неафіцыйна заработная плата адзаначаецца і на памеры сацыяльных выплат у выпадку ўзнікнення праблем са здароўем. Работник не атрымае аплату бальнічнага ліста па часовай непрацаздольнасці і па цяжарнасці і родах, альбо атрымае толькі з разліку афіцыйнай фактычнай заработнай платы.

Акрамя таго, на карысць легалізацыі даходаў прывядзем некаторыя аргументы, звязаныя з набыццём жылля, аўтамабіля, валюты, аплаты за навучанне дзяцей і іншыя буйныя расходы. Бо падобныя аперацыі знаходзяцца пад кантролем падатковых органаў, дзе грамадзянін павінен будзе пацвердзіць свае расходы наяўнасцю легальных крыніц даходаў, то ёсць супастаўленне даходаў і расходаў і дакладнасць пазначаных у дэкларацыях звестак аб даходах і маёмасці.

Такім чынам, атрыманне зарплаты «у канверце» ўплывае адмоўна не толькі на даход бюджэту фонду з сродкаў якога выплачваюцца пенсіі і дапамогі, але і ў першую чаргу на самога працуючага грамадзяніна.

Будучыня кожнага работніка, перш за ўсё, у яго ўласных руках! І яму вырашаць, атрымліваць афіцыйную зарплату з утрыманнем падаходнага падатку з фізічнай асобы і абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду ці згаджацца з прапанаванай наймальнікам умовай атрымання заработнай платы «у канверце» і заставацца сацыяльна неабароненым, пазбаўляючы сябе права атрымліваць сацыяльныя выплаты і годную пенсію на ўсё жыццё.

Такім чынам, у дакументальным афармленні працоўных адносін павінен быць зацікаўлены перш за ўсё сам грамадзянін.

Грамадзянін, які згаджаецца на працу без заключэння з ім працоўнага дагавора і, адпаведна, на атрыманне заработнай платы без адлюстравання яе ў бухгалтарскім уліку наймальніка, павінен памятаць, што рызыкуе не атрымаць заработную плату за адпрацаваны час, кампенсацыю за невыкарыстаны адпачынак, у любы час наймальнік можа адмовіцца ад работніка, і ў будучыні такая праца не будзе залічана ў стаж працы пры прызначэнні пенсіі.

Падводзячы вынік, адзначым, што працуючы на наймальніка легальна, грамадзянін атрымлівае сацыяльную абароненасць, годную пенсію на заслужаным адпачынку.

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 г. №112-З «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» ў Рэспубліцы Беларусь узмоцнена адказнасць наймальнікаў за выплату заробку «у канвертах» і з 19 чэрвеня 2021 г. ўведзена крымінальная адказнасць за ўхіленне ад выплаты абавязковых страхавых узносаў (артыкул 2433 Крымінальнага кодэкса) і перш за ўсё звязаная з выплатай заработнай платы «у канвертах». Крымінальная адказнасць прадугледжана выключна за даказаныя наўмысныя дзеянні, звязаныя з нявыплатай абавязковых страхавых узносаў, пры ўмове, што сума нявыплачаных плацяжоў перавышае буйны памер - 2,5 тыс. базавых велічынь (цяпер - 72,5 тыс. рублёў).

На сённяшні дзень ужо ўзбуджана 2 крымінальныя справы па факце выплаты заробку «у канвертах» і няпоўнай выплаты абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Хочацца таксама нагадаць, што службовыя асобы арганізацый, якія налічваюць абавязковыя страхавыя ўзносы на ўсе выплаты працуючым у адпаведнасці з заканадаўствам, але не пералічваюць іх у бюджэт фонду ва ўстаноўленыя тэрміны, нясуць адміністрацыйную адказнасць (артыкул 12.15 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).