Грып – гэта вострая вірусная інфекцыя, якая не мае сабе роўных па хуткасці глабальнага распаўсюджвання, прыводзячы да эпідэмій і пандэмій. Вірусы грыпу цыркулююць ва ўсім свеце, грыпам можа захварэць любы чалавек незалежна ад полу, узросту і расы.

Пачынаючы з 1900 года, у свеце адбылося чатыры пандэміі грыпу. Апошняй, на дадзены момант часу, стала пандэмія «свінога» грыпу (2009-2010 гг.).

Па ацэнках Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, штогадовыя эпідэміі грыпу прыводзяць да 3 - 5 мільёнаў выпадкаў цяжкай хваробы і 250 - 500 тысяч выпадкаў смерці ва ўсім свеце.

Вакцынацыя — гэта адзіны спецыфічны і таму самы эфектыўны шлях прафілактыкі грыпу і яго ўскладненняў!

Перш за ўсё, зрабіць прафілактычную прышчэпку супраць грыпу неабходна дзецям і дарослым старэйшыя за 65 гадоў, а таксама людзям, якія пакутуюць хранічнымі хваробамі. Гэта, у першую чаргу, асобы з хранічнымі захворваннямі сэрца або лёгкіх, метабалічнымі або нырачнымі захворваннямі, хранічнымі паражэннямі печані, хранічнымі неўралагічнымі засмучэннямі і імунадэфіцытамі. На жаль, часам менавіта гэтыя станы памылкова разглядаюцца як супрацьпаказанні для правядзення вакцынацыі супраць грыпу. Хоць такія асобы патрабуюць першачарговай абароны.

Грып небяспечны і для жанчын, якія плануюць цяжарнасць. Мэтазгодна вакцынавацца да цяжарнасці або падчас другога-трэцяга трыместра. Захворванне грыпам цяжарнай жанчыны можа пацягнуць развіццё заганаў у плёну або ўзнікненне выкідка.

Грып актуальны і для асоб, якія ў сілу асаблівасцей прафесіі (выкладчыкі, выхавальнікі, прадаўцы, урачы, іншыя асобы, якія працуюць у калектывах) кантактуюць з вялікай колькасцю людзей і маюць высокі рызыку заражэння грыпам.

Дадзеныя лабараторных даследаванняў паказваюць, што асноўную долю сярод хворых на грып складаюць непрышчэпленыя асобы.

Вакцыны розных вытворцаў не адрозніваюцца па варыянтах вірусаў грыпу, якія ўваходзяць у іх склад, рэкамендаваныя штогод Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя для Паўночнага і Паўднёвага паўшар'яў. Усе вакцыны зарэгістраваныя і дазволеныя да выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляюцца высокаэфектыўнымі і бяспечнымі імунабіялагічнымі лекавымі сродкамі і ўтрымліваюць актуальны для бягучага перыяду штамавы склад.

Сучасныя вакцыны супраць грыпу добра пераносяцца як дзецьмі, так і дарослымі, і спрыяюць фарміраванню высокаспецыфічнага імунітэту ўжо праз 7-14 дзён пасля вакцынацыі, дзеянне якога захоўваецца да 6-12 месяцаў.

Наколькі надзейная абарона выпрацуецца пасля вакцынацыі, залежыць ад многіх фактараў, у тым ліку ўзросту і стану здароўя чалавека, індывідуальных асаблівасцей і г.д. Але ў сярэднім са 100 прышчэпленых 70-98 чалавек не захварэюць на грып. Калі ўсё ж прышчэплены чалавек захварэе на грып (2-30 чалавек са 100 прышчэпленых), то захворванне ў яго будзе працякаць у лёгкай форме і без ускладненняў.

Правядзенне прафілактычных прышчэпак у нашай краіне магчыма толькі пасля лекарскага агляду і дазволу. Чалавеку ў стане вострага або абвастрэння хранічнага захворвання прапануюць дачакацца нармалізацыі стану і затым правесці вакцынацыю.

Пастаянныя супрацьпаказанні да вакцынацыі супраць грыпу ўстанаўліваюцца надзвычай рэдка, напрыклад, у выпадку наяўнасці неадкладнай алергічнай рэакцыі ў выглядзе анафілактычнага шоку, крапіўніцы, ацёку Квінке на бялок курыных яек (бо вырошчванне вакцыннага віруса адбываецца на курыных эмбрыёнах). Такія рэакцыі маюцца ў асоб, у якіх пры спробе з'есці курынае яйка ў любым выглядзе (вараная яйка, яечня і г.д.) неадкладна развіваецца ацёк ніжняй губы, горла і г.д. Калі такіх рэакцый няма, то вакцынацыя супраць грыпу для такога чалавека бяспечная.

Зрабіўшы прышчэпку ад грыпу, Вы абараняеце свой арганізм ад атакі вірусаў грыпу, аднак іншыя рэспіраторныя вірусы, якія з'яўляюцца менш небяспечнымі, але могуць выклікаць захворванні ў чалавека, працягваюць заставацца актуальнымі.

У 2019 годзе ў Лепельскім раёне запланавана правядзенне прафілактычных прышчэпак у 40 % насельніцтва раёна (13234 чалавекі), з 75% ахопам кантынгентаў груп рызыкі. У тым ліку за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту – 4310, за кошт сродкаў абласнога бюджэту 6322, за кошт сродкаў прадпрыемстваў – 2602.

Зрабіць прышчэпку кожны жыхар нашага раёна можа ў арганізацыі аховы здароўя па месцы жыхарства.

За даведачнай інфармацыяй можна звярнуцца ў працоўны час у УАЗ «Лепельская ЦРБ» і па тэл. 6-09-84, 6-07-99, 6-07-40.

ГУ «Лепельскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі», тэл. 6-85-75

ПАЗАБАЦЦЕСЯ ПРА СВОЁ ЗДАРОЎЕ І ЗДАРОЎЕ СВАІХ БЛІЗКІХ.
АСАБЛІВА ЗАСТАРЭЦЦА АД ГРЫПУ!
БУДЗЬЦЕ ЗДАРОВЫЯ!