Хто з юнакоў дапрызыўнага ўзросту найбольш цягавіты і мэтанакіраваны, паказалі раённыя спаборніцтвы па летнім мнагабор’і «Абаронца Айчыны», якія прайшлі на базе ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К.Жукава Лепельскага раёна».

У праграме спаборніцтваў: стральба з пнеўматычнай вінтоўкі,
падцягванне, бег на 100 і 3000 метраў, кіданне гранаты.
Па выніках спаборніцтваў у камандным першынстве месцы размеркаваліся наступным
чынам.
I месца заняла ДУА «Бароўская сярэдняя школа імя Г.К.Жукава Лепельскага
раёна». На 2-й прыступцы п’едэстала апынулася ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.
Лепеля». III месца – ДУА «Заслаўская сярэдняя школа Лепельскага раёна».
Пераможцамі ў асабістым заліку ў старэйшай узроставай групе сталі Міхно
Мікіта (Бароўская СШ) -- 1 месца, Лазоўскі Дзмітрый (Заслаўская СШ) --
2-е месца,
Хоцька Цімафей (Бароўская СШ) -- 3-е месца.
Малодшая ўзроставая група:
I месца – Вялічка Цімафей (СШ №3 г. Лепеля); II месца – Грыцэнак Арцём (СШ №1
г. Лепеля); III месца – Пшэнка Максім (Бароўская СШ).
Віншуем пераможцаў!!!
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"