20 лістапада адбылося чарговае пасяджэнне Баброўскага сельвыканкама. Асноўным пытаннем парадку дня стала работа ўстаноў аховы здароўя, размешчаных на тэрыторыі сельсавета.
З дакладам выступіла загадчыца паліклінікай Лепельскай ЦРБ - Клавовіч Аксана Сямёнаўна, асвятліла пытанні прафілактыкі захворванняў і меры па паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва.
У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі работы фельчарска-акушэрскіх пунктаў сельсавета. Абмеркавалі дасягненні і планы па павышэнні даступнасці і якасці медыцынскай дапамогі.
Па выніках пасяджэння выпрацаваны шэраг рашэнняў для паляпшэння сітуацыі ў сферы аховы здароўя на тэрыторыі сельсавета.
Пасяджэнне Баброўскага сельвыканкама: даступнасць, якасць медыцынскага абслугоўвання, прафілактыка захворванняў
24.11.20253 праглядаў