Работа спецыялізаваных аглядавых камісій, дэтальны разбор аднаго з трагічных выпадкаў, выпрацоўка мер па ўзмацненні прафілактыкі - гэтыя пытанні сёння разгледзелі на чарговым пасяджэнні камісіі па пытаннях папярэджання гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый


  Пасяджэнне прайшло пад кіраўніцтвам Веранікі Хомбак, намесніка старшыні райвыканкама, а ўдзельнікамі сустрэчы сталі прадстаўнікі службаў прафілактыкі, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў.
  "Работа па змяншэнні выпадкаў гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку надзвычайных сітуацый на Лепельшчыне вядзецца актыўна. Зацікаўленыя службы робяць усё ад іх залежнае, каб у нашым рэгіёне гэтыя паказчыкі былі блізкія да нуля. Але давайце не будзем забываць, што бяспека кожнага залежыць у першую чаргу ад яго самога. Важна быць уважлівымі і выконваць правілы бяспекі як у побыце, так і на працы", - адзначыла Вераніка Хомбак.