Адбылося чарговае пасяджэнне раённай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Лепельскага раёна ў рамках рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» пад старшынствам намесніка старшыні камісіі Вячаслава Машаро
Абмеркаваны пытанні садзейнічання занятасці насельніцтва, процідзеяння ценявой занятасці, работы з асацыяльнымі грамадзянамі. На пасяджэнні таксама былі заслуханы часова не працуючыя працаздольныя грамадзяне, у тым ліку тыя, хто стаіць на розных прафілактычных уліках.Усім запрошаным прапанаваны наяўныя ў раёне вакансіі, растлумачаны парадак звароту ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, меры садзейнічання ў працаўладкаванні, прапанавана перанавучанне для атрымання запатрабаванай на рынку працы раёна прафесіі і разгледжаны заявы ад грамадзян аб прызнанні іх занятымі ў эканоміцы.