Аб дзейнасці галіновага прафсаюза расказала старшыня Лепельскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК Наталля Мончык.
Азнаёміла з працай арганізацыі і Вольга Якубовіч, старшыня Лепельскага РС ГА «БРПА».
Па традыцыі ў канцы года падвялі вынікі зробленай работы і намяцілі планы на будучыню.
Не абышлі ўвагай і тэму навагодніх акцый, у якіх актыўны ўдзел павінны прымаць члены грамадскіх арганізацый і палітычных партый.
Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын", намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак падзялілася каштоўным досведам, як ініцыятыўна нашы жанчыны падыходзяць да гэтага пытання.
Таксама адным з пытанняў на парадку дня стала прыцягненне ў склад партый і аб'яднанняў новых членаў.
Пасяджэнне Каардынацыйнага Савета грамадскіх арганізацый і палітычных партый Лепельскага раёна прайшло сёння ў райвыканкаме
12.12.20250 праглядаў