20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трыццаць другое пасяджэнне Міжбанкаўскага валютнага савета цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі адбудзецца 21-22 мая ў Віцебску. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі. Пасяджэнне пройдзе з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пятра Пракаповіча, старшыні Банка Расіі Сяргея Ігнацьева, іншых прадстаўнікоў цэнтральных банкаў дзвюх краін. Спецыялісты прааналізуюць бягучую эканамічную сітуацыю і ход рэалізацыі асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі і Расіі ў I квартале гэтага года, вынікі працы банкаўскіх сістэм у 2009 годзе. Размова пойдзе і пра ход рэалізацыі адносна кампетэнцыі цэнтральных банкаў мерапрыемстваў Плана сумесніх дзеянняў урада Рэспублікі Беларусь і ўрада Расійскай Федэрацыі па мінімізацыі наступстваў фінансавага крызісу, паляпшэнню параметраў плацежнага балансу, удасканаленню ўмоў вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці і ўзаемнага гандлю. Акрамя гэтага, плануецца разгледзець двухбаковы плацежны баланс і плацежны баланс Саюзнай дзяржавы за 2009 год, стан бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ў беларускай і расійскай банкаўскіх сістэмах, дынаміку міжнародных рэзерваў і ліквіднасці ў замежнай валюце Беларусі і Расіі на аснове вызначэнняў, якія выкарыстоўваюцца ў рамках Спецыяльнага стандарту распаўсюджвання даных МВФ, і іншыя пытанні.-0-

БЕЛТА