Пасяджэнне абласнога арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне праходзіць у аблвыканкаме

У рэжыме відэаканферэнцсувязі ўдзел у пасяджэнні прымаюць і прадстаўнікі Лепельскага раёна.

На пасяджэнні арганізацыйнага камітэта абмяркуюць асноўныя моманты па забеспячэнні годных умоў жыцця ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны; вырашэнні пытанняў добраўпарадкавання воінскіх мемарыялаў і пахаванняў; увекавечанні памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны; патрыятычнай рабоце ва ўстановах адукацыі, працоўных калектывах і па месцы жыхарства, а таксама канцэпцыі непасрэдна саміх святочных мерапрыемстваў у г.Віцебску і рэгіёнах.

У ходзе абмеркавання прашу быць актыўнымі, выказваць свае прапановы. Мы павінны зацвердзіць канцэптуальныя падыходы па мерапрыемствах, якія праводзяцца ў вобласці, - распавёў Аляксандр Субоцін.