Сёння ў Віцебску праходзіць сесія абласнога Савета дэпутатаў
Кіраўнік дэпутацкага корпуса вобласці падкрэсліў, што праца ўсіх органаў улады накіравана на паступальнае паляпшэнне ўмоў жыцця людзей і павышэнне іх дабрабыту за кошт эфектыўнага выкарыстання і ўмацавання эканамічнага патэнцыялу і сацыяльнай інфраструктуры.
Удзел у сесіі таксама прымаюць дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі і актыў дэпутацкага корпуса Лепельшчыны.