На пасяджэнні аблвыканкама прааналізавана выкананне ў Віцебскай вобласці заканадаўства аб абароне. У стратэгічнай сферы дзяржаўнага кіравання мясцовыя органы ўлады і арганізацыі працуюць якасна, канстатуюць вайскоўцы. Зрэшты, як і ў любой справе, ёсць моцныя бакі, але не абыходзіцца без недалікаў, недапрацовак і парушэнняў. Іх ухіленне і прафілактыка павінны спрыяць паляпшэнню сітуацыі.
На пасяджэнні аблвыканкама прааналізавана выкананне ў Віцебскай вобласці заканадаўства аб абароне. У стратэгічнай сферы дзяржаўнага кіравання мясцовыя органы ўлады і арганізацыі працуюць якасна, канстатуюць вайскоўцы. Зрэшты, як і ў любой справе, ёсць моцныя бакі, але не абыходзіцца без недалікаў, недапрацовак і парушэнняў. Іх ухіленне і прафілактыка павінны спрыяць паляпшэнню сітуацыі.
Да найважнейшых функцый мясцовых органаў улады адносяцца мабілізацыйная праца, арганізацыя падрыхтоўкі моладзі да службы ва ўзброеных сілах, а таксама ваенна-патрыятычнае выхаванне насельніцтва. Па словах першага намесніка старшыні аблвыканкама Алега Мацкевіча, бягучая абстаноўка сведчыць аб упушчэннях у гэтай справе, наступствы якіх сёння можна бачыць на вуліцах.
– Гэта патрабуе ўдасканалення дзейнасці, дыктуе неабходнасць паглядзець на некаторыя яе аспекты з іншага боку і ў сучасным кантэксце. Асаблівую ўвагу трэба надаваць павышэнню якасці ваенна-патрыятычнага выхавання, удасканальваць яго формы з улікам развіцця інфармацыйных тэхналогій і спецыфікі спажывання інфармацыі сучаснай аўдыторыяй, — падкрэсліў Алег Мацкевіч.
На Віцебшчыне ў апошнія гады ўстойліва зніжаецца колькасць дапрызыўнай моладзі і прызыўнікоў, што выклікана дэмаграфічнымі працэсамі ў рэгіёне, канстатаваў абласны ваенны камісар Руслан Шкодзін. Акрамя таго, даныя медыцынскага асведчання юнакоў гавораць аб устойлівай тэндэнцыі перавагі грамадзян, прызнаных непрыдатнымі да вайсковай службы, у агульнай колькасці прызыўных рэсурсаў. У сваю чаргу гэта наўпрост адбіваецца на выкананні ўказа аб прызыве на тэрміновую службу і службу ў рэзерве ў плане камплектавання ўзброеных сіл і воінскіх фарміраванняў.
– Неабходна адзначыць якасную працу раённых і гарадскіх прызыўных камісій, дзякуючы чаму на тэрыторыі вобласці ў апошнія гады не дапушчана фактаў незаконнага прызыву грамадзян, якія маюць права на адтэрміноўку або вызваленне, — адзначыў Руслан Шкодзін.
Напрыклад, мерапрыемствы вясновай прызывной кампаніі 2020 года праходзілі ў складанай эпідэміялагічнай абстаноўцы. Але нават у такіх няпростых умовах прызыўныя камісіі Віцебшчыны забяспечылі добры вынік, у прыватнасці, не дапусцілі выпадкаў заражэння COVID-19 сярод прызыўнікоў і пераносу інфекцыі ў воінскія часці.
Дэфіцыт прызыўных рэсурсаў дыктуе неабходнасць карэкціроўкі заканадаўства аб воінскай арганізацыі дзяржавы ў частцы прадастаўлення адтэрміновак на тэрміновую службу. Гэта дазволіла на фоне змяншэння мабілізацыйных рэсурсаў прадухіліць зніжэнне колькасці грамадзян, якія прызываюцца, адзначыў Руслан Шкодзін.
Акрамя таго, некалькі гадоў таму адбыліся кардынальныя змены ў сістэме прафесійна-псіхалагічнага адбору прызыўнікоў. Сёння гэтыя функцыі ўскладзены на прызыўныя камісіі, якія ствараюцца пры органах мясцовай выканаўчай улады. Па выніках такога адбору будучыя салдаты размяркоўваюцца па воінскіх часцях. Асноўным элементам новага парадку тэсціравання з'яўляецца спецыяльнае праграмнае забеспячэнне. Для яго функцыянавання патрэбна сучасная камп'ютарная тэхніка, якая не заўсёды ёсць у распараджэнні камісій. Гэтыя недахопы трэба ўстараніць, канстатаваў ваенны камісар.
Важную ролю ў фарміраванні стаўлення моладзі да арміі адыгрывае дзейнасць ваенна-патрыятычных клубаў і аб'яднанняў, якія змаглі спалучыць у сабе ваенна-патрыятычнае выхаванне, лепшыя формы армейскай і фізічнай падрыхтоўкі. У гэтым напрамку актыўна ўзаемадзейнічаюць і органы ўлады, навучальныя ўстановы, воінскія часці, грамадскія арганізацыі.
— Праводзіцца шмат сумесных мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці, аднак працу лічу неефектыўнай, пра што сведчаць, у прыватнасці, апытанні моладзі наконт стаўлення да арміі. Праходжанне вайсковай службы можна параўнаць з актам самаадречэння, што ў пэўнай ступені і сведчыць аб патрыятызме грамадзян, — лічыць Руслан Шкодзін.
Месцамі прыцягнення ваенна-патрыятычнай працы ў рэгіёнах закліканы стаць цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі, рашэнне аб стварэнні якіх прымалася чатыры гады таму. Калі да справы падыходзяць нефармальна, то вынік не прымушае сябе чакаць. Прыкладам таму можа служыць дзейнасць такога цэнтра ў Глыбоцкім раёне, дзе за 10 гадоў зафіксаваны ўсяго адзін выпадак ухілення ад прызыву, адзначыў ваенны камісар. Аднак у шэрагу рэгіёнаў цэнтры да гэтага часу не прыступілі да працы.