Дзмітрый Дзямідаў падкрэсліў, што па выніках 2024 года Віцебская вобласць прызнана адным з лідараў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны па тэмпах прыросту мэтавых паказчыкаў. Такую тэндэнцыю неабходна замацаваць і працягнуць.
Член вышэйшага палітычнага савета выказаў упэўненасць, што партыя «Белая Русь» таксама сур'ёзна праявіць сябе напярэдадні найважнейшых палітычных мерапрыемстваў, такіх як Усебеларускі народны сход, святкаванне 80-годдзя Перамогі.Таксама на пасяджэнні былі адзначаны і нашы землякі па выніках працы за 2024 год. Членам Партыі Лепельскага раённага аддзялення аб'яўлена Падзяка, а старшыня аддзялення Юрый Мілы ўзнагароджаны Дыпломам за актыўную працу па партыйнаму будаўніцтву і актыўны ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці.