На парадку дня:
Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый да правядзення веснавых палявых работ у 2026 годзе.
Арганізацыя работы ўстаноў культуры Лепельскага раёна па захаванні традыцыйнай народнай культуры.
Гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый да правядзення веснавых палявых работ у 2026 годзе.
Арганізацыя работы ўстаноў культуры Лепельскага раёна па захаванні традыцыйнай народнай культуры.
З мэтай выканання пастаўленых задач, па кожнай сельскагаспадарчай арганізацыі на 2026 год сфарміравана структура пасяўных плошчаў сельскагаспадарчых культур, разлічана патрэбнасць у насенным матэрыяле, мінеральных угнаеннях. З кожнай сельскагаспадарчай арганізацыяй раёна праведзена абарона мерапрыемстваў па выкананні рабочых планаў на перыяд правядзення веснавых палявых работ.
Лепельскі раён адзін з тых рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, які захаваў і захоўвае фальклорныя традыцыі свайго краю. І гэта не толькі песенны фальклор. Гэта танцы, гульні, абрады, рамёслы. А збераглі мы аўтэнтычны фальклор, дзякуючы выпрацаванай сістэме работы.
Па-першае, гэта планамерная работа па вывучэнні фальклорнага матэрыялу Лепельшчыны. Работа пачалася ў 70-х гадах мінулага стагоддзя і працягваецца цяпер. Матэрыялы этнаграфічных экспедыцый - гэта сапраўднае скарбніца, якую мы беражом і якой карыстаемся ў рабоце. Важная задача - перадаць гэтыя каштоўнасці нашай моладзі.