26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі на тэму "Аб рабоце органаў мясцовага самакіравання Лепельскага раёна па фарміраванні неабходных умоў для жыццезабеспячэння сельскага насельніцтва" пройдзе на базе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці 1 чэрвеня. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Савета Рэспублікі.
У мерапрыемстве возьмуць удзел члены Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання, кіраўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканаўчых камітэтаў.
Адкрые пасяджэнне старшыня Савета Рэспублікі, старшыня Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання Анатоль Рубінаў. З інфармацыяй аб сацыяльна-эканамічным развіцці Віцебскай вобласці і мерах, якія прымаюцца па фарміраванні неабходных умоў для жыццезабеспячэння сельскага насельніцтва, выступіць старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец.
Удзельнікі мерапрыемства азнаёмяцца з работай органаў мясцовага самакіравання Лепельскага раёна, а таксама наведаюць шэраг аб'ектаў вытворчай і сацыяльна-культурнай сферы. -0-
БЕЛТА
Пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пройдзе 1 чэрвеня ў Віцебскай вобласці
26.5.20120 праглядаў