27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Цэнтрвыбаркама Беларусі, на якім будуць падведзены вынікі выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання, пройдзе 28 верасня. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў ЦВК.
Па папярэдніх выніках выбараў, у ніжнюю палату парламента абрана 109 дэпутатаў. У адной акрузе трэба будзе паўторнае галасаванне.
Выбары членаў Савета Рэспублікі прайшлі 25 верасня на пасяджэннях дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню ў кожнай вобласці і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.
У верхнюю палату парламента абрана 56 сенатараў – па 8 чалавек ад кожнай вобласці і сталіцы. Яшчэ восем членаў Савета Рэспублікі прызначае Прэзідэнт.-0-
БЕЛТА
Пасяджэнне ЦВК Беларусі па выніках парламенцкіх выбараў пройдзе 28 верасня
27.9.20120 праглядаў