16 снежня, Віцебск /Дзіяна Курыла - БЕЛТА/. Колькасць стратных прадпрыемстваў стала зніжацца ў Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама.
У бягучым годзе адзначаецца станоўчая дынаміка некаторых якасных паказчыкаў эканомікі рэгіёна. Так, за студзень-кастрычнік бягучага года чысты прыбытак прадпрыемстваў узрос у 2,3 раза ў параўнанні з узроўнем мінулага года і дасягнуў Br1,6 трлн. З дадатным фінансавым вынікам спрацавалі ўсе рэгіёны вобласці, за выключэннем Шумілінскага раёна.
У цэлым па вобласці ў параўнанні са студзенем 2011 года колькасць стратных арганізацый скарацілася са 145 да 69. Іх удзельная вага ад агульнай колькасці цяпер складае 6%.
Па дадзеных камітэта, у бягучым годзе сфарміравалася ўстойлівая тэндэнцыя росту рэнтабельнасці продажаў. У цэлым па народна-гаспадарчым комплексе вобласці яна ўзросла з 3,5% да 7,5%, у тым ліку ў прамысловасці з 3,2% да 8,1% адпаведна, сельскай гаспадарцы - з 1,6% да 8,9%. За студзень-верасень бягучага года ў цэлым па прамысловых прадпрыемствах вобласці затраты ў разліку на Br1 тыс. вырабленай прадукцыі знізіліся на 4,8% да студзеня-верасня 2010 года, узровень матэрыялаёмістасці і энергетычнай ёмістасці прадукцыі - на 2,2% і 6% адпаведна, на прамысловых прадпрыемствах камунальнай уласнасці дадзеныя паказчыкі знізіліся на 1,7%, 0,5% і 13,7% адпаведна.
Па папярэдняй ацэнцы, за 2011 год арганізацыі вобласці атрымаюць Br1,8 трлн. чыстага прыбытку, рэнтабельнасць продажаў складзе 7,6%, у ліку стратных застанецца 24 арганізацыі.-0-
БЕЛТА
Выдаткі прампрадпрыемстваў Віцебскай вобласці на Br1 тыс. выпушчанай прадукцыі знізіліся на 4,8%
16.12.20110 праглядаў