Завяршальны трэці этап рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей прайшоў у гарадскім парку г. Лепеля, дзе ратавальнікі і актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных арганізавалі для дзетак свята.

Завяршальны трэці этап рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей прайшоў у гарадскім парку г. Лепеля, дзе ратавальнікі і актывісты раённага аддзялення Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных арганізавалі для дзетак свята. Хлопцам выпала магчымасць адчуць сябе сапраўднымі ратавальнікамі. Кожны мог пабыць за рулём пажарнага аўтамабіля, надзець ізалюючы супрацьгаз і падыхаць у ім, паспаборнічаць у апрананні баявога адзення пажарнага ратавальніка. Таксама дзеці актыўна разам з бацькамі ўдзельнічалі ў конкурсах «Пажарны шчыт», «Усталюй пажарны апавяшчальнік», «Самы спрытны». Пераможцы і актыўныя ўдзельнікі заахвочваліся прызамі і падарункамі. Ратавальнікі жадалі дзецям і іх бацькам бяспечнага летняга адпачынку, заклікалі дарослых быць пільнымі і не пакідаць дзяцей адных.