19 студзеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Асноўныя работы на бізнес-цэнтры "Марка-сіці" неабходна завяршыць да 1 красавіка. Такі задачай паставіў сёння перад кіраўнікамі будаўнічых арганізацый і зацікаўленых ведамстваў пры наведванні гэтага аб'екта старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Асноўны блок А фактычна гатовы, засталося ліквідаваць некаторыя недапрацоўкі. Між тым работы на дадзеным аб'екце зацягнуты, у выніку мы губляем паступленні рэсурсаў у бюджэт", - падкрэсліў Аляксандр Косінец. На яго думку, у аснове дадзенай сітуацыі ляжыць няправільны падыход кіраўнікоў. "Усё пытанне заключаецца ў дысцыпліне і правільнай арганізацыі працы", - канстатаваў губернатар.
Падводзячы вынікі наведвання комплексу "Марка-сіці", Аляксандр Косінец паставіў задачу да 1 лютага завяршыць работы на блоку А бізнес-цэнтра, да 1 сакавіка - на блоку B і паркінгу, разлічаным на 300 машынамесцаў, да 1 красавіка - практычна цалкам выканаць увесь аб'ём работ па аб'екце. Урачыстае адкрыццё "Марка-сіці" плануецца правесці ў дні Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". "Да гэтага часу комплекс павінен функцыянаваць, тут ужо павінны працаваць людзі", - падкрэсліў старшыня аблвыканкама.
Комплекс "Марка-сіці", размешчаны ў цэнтры горада па вуліцы Леніна, - шматузроўневая збудаванне, якое вянчаюць піраміды са шкла, бетону і металу: дзве вышынёй па 14 м і адна вялікая з квадратнай асновай 42 м на 42 м і вышынёй 26 м (блок А). Тут размесцяцца гіпермаркет, гандлёвыя галерэі, цэнтры забаў, бары, дыскатэкі, боўлінг, казіно, рэстараны, офісы і г.д. З галоўнай канцэртнай пляцоўкай абласнога цэнтра - Летнім амфітэатрам - комплекс будзе злучаны падземным пераходам, увесці ў эксплуатацыю які таксама плануецца ў першым паўгоддзі.-0-
БЕЛТА
Завяршыць асноўныя працы на бізнес-цэнтры "Марка-сіці" неабходна да 1 красавіка - А.Косінец
19.1.20120 праглядаў