Тут лепельчане паглядзелі найярчэйшыя культурныя і культурна-гістарычныя дасягненні краіны.
І, вядома, асаблівае месца на выставе займае Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які з'яўляецца візітнай карткай не толькі Віцебшчыны, але і Рэспублікі Беларусь.
Атрадна, што паўночны рэгіён прадстаўляюць і нашы таленавітыя лепельскія артысты — фальклорны клуб «Кругаверць» і народны клуб «Стайскія прысмакі», каля якіх заўсёды вялікая колькасць абыякавых да танцаў жыхароў нашай краіны і не толькі...
Цэлую залу гледачоў у павільёне Віцебскай вобласці ўдалося сабраць народнаму фальклорнаму клубу «Кругаверць» з Лепеля.
Кіраўніца Святлана Карабань падзялілася, што наведвальнікі не толькі гасцінна прынялі калектыў з народнымі танцамі, але і не пабаяліся стаць актыўнымі ўдзельнікамі.
– На танцы прыходзяць паглядзець самыя розныя людзі. Нас цешыць вялікая ўвага з боку дзяцей і моладзі. Гледзячы на іх, можна запэўніць, што ў нашай культуры ёсць годнае будучае.
Без долі сумневу Святлана Анатолеўна адзначае, што пляцоўка паўночнага рэгіёну адна з самых актыўных і душэўных.
Сакрэт, на яе думку, просты: – Усё, што тут робяць спецыялісты і ўстановы – з любоўю. Гэта асаблівая энергетыка. Мы хочам улюбіць кожнага ў Віцебскую вобласць.
Заворажлівую атмасферу на выставе «Мая Беларусь» стварае зона культурных праектаў — пляцоўка, на якой праходзяць мерапрыемствы рознага фармату, якія прадстаўляюць рэгіёны Беларусі
13.1.20250 праглядаў