Заўтра, 30 мая, з 15.00 да 17.00 у межах Міжнароднага дня абароны дзяцей ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама, дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна
Заўтра, 30 мая, з 15.00 да 17.00 у межах Міжнароднага дня абароны дзяцей ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Лепельскага райвыканкама, дзяржаўнай установе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Лепельскага раёна» будуць праводзіцца «прамыя лініі»:
- па т.6-95-59 начальнікам аддзела прызначэння пенсій Сцельмах Наталляй
Уладзіміраўнай па пытаннях прызначэння пенсій, сем'ям, якія выхоўваюць
дзяцей-інвалідаў;
- па т.6-67-71 начальнікам аддзела сацыяльна-працоўных адносін Веракша
Дар'яй Уладзіміраўнай па пытаннях прызначэння дапамог, льгот, сем'ям,
якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;
- па т.6-41-98 галоўным спецыялістам аддзела занятасці Быкавай Юліяй
Уладзіміраўнай па пытаннях працаўладкавання бацькоў, якія выхоўваюць
дзяцей-інвалідаў;
- па т.3-49-41 загадчыкам аддзялення комплекснай падтрымкі грамадзян у
крызіснай сітуацыі ТЦСАН Лепельскага раёна Генералавай Валянцінай
Міхайлаўнай па пытаннях сацыяльнага патранату і сацыяльнай перадышкі для
сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;
- па т.3-49-66 загадчыкам аддзялення сацыяльнай дапамогі на доме ТЦСАН
Лепельскага раёна Грэчыхінай Кацярынай Уладзіміраўнай па пытаннях
прадастаўлення паслуг няні сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.