Пра гэта гаварылі на сустрэчы інфармацыйна-прапагандысцкай групы пад кіраўніцтвам старшыні Лепельскага Савета дэпутатаў Ігара Урбана з калектывам Лепельскай бібліятэкі.
"Клопат пра здароўе насельніцтва - найважнейшы прыярытэт палітыкі дзяржавы. Пры гэтым не варта забываць аб адказнай пазіцыі саміх грамадзян па падтрыманні свайго здароўя. У краіне і ў раёне для гэтага створаны ўсе ўмовы. - адзначыў у сваім выступленні Ігар Генадзьевіч.
У рабоце групы прынялі ўдзел: дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Лепельскім раёне Алена Вашкевіч, начальнік участка паштовай сувязі Галіна Стральчанка, намеснік начальніка РАУС Аляксей Пшонка, старшы інжынер Лепельскага РАНС Дзмітрый Венжык.
Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць задаць цікавыя ім пытанні па розных напрамках.
Здаровая нацыя – фундамент развіцця дзяржавы
26.5.20250 праглядаў