У рамках дыялогавай пляцоўкі сустрэліся прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», асноўным напрамкам работы якога з'яўляецца садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын.
У рамках дыялогавай пляцоўкі сустрэліся прадстаўнікі раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», асноўным напрамкам работы якога з'яўляецца садзейнічанне ў абароне правоў і законных інтарэсаў жанчын.
Адкрываючы сустрэчу, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Барадзейка адзначыла, што паколькі ў краіне праходзіць вылучэнне прапаноў для абмеркавання на VI Усебеларускім народным сходзе, жанчыны Лепельшчыны таксама вырашылі не заставацца ўбаку і выступіць са сваімі ідэямі.
У ходзе сустрэчы размова ішла аб тым, што ў краіне вядзецца значная работа па падтрымцы і абароне правоў жанчын, праяўляецца клопат аб сям'і і мацярынстве. Аднак існуе шэраг напрамкаў, якія хацелася б крыху удасканаліць.
Здароўе дзяцей, дапамога па доглядзе за дзіцем да 3 гадоў – гэтыя і іншыя пытанні сталі асноўнымі для абмеркавання жанчынамі, якія працуюць у розных сферах.
Таксама былі разгледжаны пытанні кадравага забеспячэння, абумоўвання моладзі на вёсцы і ў малых гарадах.
Падводзячы вынік работы дыялогавай пляцоўкі, удзельнікі сустрэчы прыйшлі да высновы, што сям'я – гэта неад'емная частка грамадства, якая спрыяе фарміраванню гармонічнай асобы. Таму трэба падтрымліваць бацькоў у выхаванні дзяцей, аказваць ім усялякую дапамогу.
Тэкст і фота Наталлі ХРАПАВІЦКАЙ